Мінздароўя абвесціла аб 1529 новых выпадках ковіда ў Беларусі

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1529 новых выпадкаў COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне зарэгістравана 692 601 выпадак інфікавання.

52699780_401.jpg

З учорашняга дня выпісаныя 1636 пацыентаў. Ачунялі 685 039 чалавек з пацверджаным раней дыягназам.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 5484 пацыенты з каронавірусам. Паведамляецца аб 16 смяротных выпадках за суткі.

Усяго ў краіне праведзена 10 938 594 тэсту. З іх з учорашняга дня выканалі 19 577 даследаванняў.