У Беларусі пачалі вакцынаваць супраць ковіду дзяцей 12-17 гадоў
Каб прышчапіць падлетка, бацькам або законным прадстаўнікам неабходна падпісаць інфармаваную згоду на вакцынацыю.
![Фота Мінздароўя Фота Мінздароўя](/img/v1/images/raman211227_3pcr9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Мінздароўя
Вакцынацыю можна прайсці не раней, чым праз шэсць месяцаў пасля перанесенага дзіцём ковіду, у адпаведнасці з інструкцыяй лекаў, пры адсутнасці супрацьпаказанняў да вакцынацыі ў дзяцей.
Вакцынаваць будуць кітайскім прэпаратам Vero Cell.
Сёння першым пацыентам у 6 паліклініцы Мінска стаў 16-гадовы
Раман.
Тым часам у суседняй Літве ўжо некалькі месяцаў прышчапляюць
дзяцей 12-15 гадоў, у Каўнасе ўжо прышчэпленыя 42 працэнты школьнікаў гэтай
узроставай катэгорыі. Таксама ў Літве, як і ў ЕС, вакцынуюць дзяцей 5-11 гадоў.
Паводле «Нашай Нівы».