Брэст. Марш забаронены, скаргі ў судзе не задаволены

Дэманстрацыю «Марш супраць свінцу» брэсцкія мясцовыя ўлады не дазволілі.

20180401_ber_pratest_zavod_cihary_01_khar_660x440.jpg


Дэманстрацыя мусіла адбыцца 3 чэрвеня і прайсці праз цэнтр горада, каб праінфармаваць грамадзян пра небяспеку, звязаную з будаўніцтвам акумулятарнага завода пад Брэстам.

Пра важнасць такіх мерапрыемстваў распавяла прадстаўнік ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва Лада Яраш распавяла "Радыё Рацыя":

— Распавесці сваім знаёмым, суседзям, пра пагражаючую небяспеку, бо шмат хто дагэтуль не ведае. Распавесці людзям, што гэта небяспечна. Адпіскі, якія мы атрымліваем, таксама напісаныя ледзь не пад капірку, там адны і тыя ж фразы. Гэта ўсё сведчыць пра тое, што гэтае пытанне далёка не ў парадку.

Прадстаўнікі Брэсцкага гарвыканкаму абгрунтавалі сваё рашэнне тым што дазволеным месцам для масавых мерапрыемстваў з’яўляецца плошча Свабоды. Заяўнікі ж дэманстрацыі збіраліся прайсці праз бульвар Касманаўтаў, вуліцу Гогаля і да Савецкай на пляцоўку перад кінатэатрам “Беларусь”.

 

admova_szescie.jpg

Таксама 28 траўня праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну стала вядома, што Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам.

Я спадзяюся, што вынік будзе пазітыўны з усіх гэтых судовых разбіральніцтваў, але на праблему трэба глядзець шырэй. На сённяшні дзень мы бачым, што нашыя дзяржаўныя кіраўнікі пайшлі шляхам здрады інтарэсаў свайго народу. Калі няма крэдытаў, яны пайшлі шляхам размяшчэння шкодных для здароўя заводаў”, — падкрэслівае праваабаронца.

Касацыйныя скаргі былі датычныя рашэння Суда Маскоўскага раёна Брэста ад 27 сакавіка, адносна пазову да Брэсцкага райвыканкаму і кампаніі “IPOWER”.

“Будзем надалей абскарджваць гэтыя прысуды і інфармаваць грамадскасць аб выніках”, — зазначылі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы.

 spring96.org