БРКА абавязвае тэрытарыяльныя калегіі адвакатаў усталяваць афіцыйныя сцяжкі
Каханне пад прымусам.
![photo_2021_07_25_15_52_56.jpg photo_2021_07_25_15_52_56.jpg](/img/v1/images/photo_2021_07_25_15_52_56.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
БРКА абавязвае тэрытарыяльныя калегіі адвакатаў ўсталяваць афіцыйныя сцяжкі.
Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Віктар Чайчыц разаслаў у тэрытарыяльныя калегіі адвакатаў дакумент з «рэкамендацыяй» размясціць у памяшканнях саветаў і адвакацкіх утварэнняў настольныя дзяржаўныя сцяжкі. Фота з'явілася ў тэлеграм-каналах.
У дакуменце сказана, што да 27 ліпеня неабходна прадаставіць інфармацыю, колькі сцяжкоў трэба тэрытарыяльным калегіям.