БТ-лівуд: як зрабіць страшны трэйлер з відэа пра беларускія пратэсты
З кастрычніка тэлеканал "Беларусь 1" паказвае ў навінах ролікі аб наступствах вулічных пратэстаў. mediaiq.by паглядзела тры відэа і цяпер можа распавесці, як змантаваць з беларускіх пратэстаў эфектны «трэйлер».
Звычайна ролікі пра небяспеку маршаў можна ўбачыць у эфіры і афіцыйным Telegram-канале «Беларусь 1» перад выходнымі альбо ў нядзелю, гэта значыць напярэдадні ці адразу пасля пратэстаў. Адзін з ролікаў выйшаў у панядзелак 26 кастрычніка, у дзень нацыянальнай забастоўкі. Такога ж кшталту відэа было і ў тэлеканала АНТ 25 кастрычніка ў праграме "Контуры".
У падводках да ролікаў вядучыя навінавых выпускаў нагадваюць, што "няведанне закона не вызваляе ад адказнасці" і "рана ці позна перад законам адказаць прыйдзецца".