Bў-ROOM пройдзе адначасова з Віленскім самітам
Беларускія грамадзянскія актывісты арганізуюць Bў-ROOM — творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам.
Гэтая падзея, якая адбудзецца 28–29 лістапада, прыцягне ўвагу да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі — найбліжэйшага геаграфічнага партнёра Еўрапейскага Саюза, які дагэтуль застаецца з большага ізаляваным ад Усходняга Партнёрства.
Мерапрыемства запрашае літоўскіх і еўрапейскіх полісі-мейкераў, дыпламатаў і беларускіх актывістаў, каб прадставіць самыя паспяховыя прыклады грамадскай дзейнасці ў Беларусі. На пляцоўцы Bў-ROOM можна будзе не толькі пагутарыць з беларускімі актывістамі, пазнаёміцца з іх дзейнасцю, наведаць фотавыставу, паглядзець найноўшыя фільмы і ролікі, але і сачыць наўпрост за ходам Грамадзянскага форуму Усходняга Партнёрства.
Наведаць Bў-ROOM запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнёрстве у развіцці грамадзянскай супольнасці ўвогуле, тыя, хто займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю у такіх сектарах як культура, адукацыя, экалогія, першасныя грамадзянскія ініцыятывы, гендар, правы чалавека і даследаванні.
У праграме мерапрыемства:
- Выстава Belarus Press Photo
- Кірмаш грамадскіх арганізацый
- Панэлі, прысвечаныя адносінам Беларусі з Еўрапейскім Саюзам
- Круглыя сталы
- Мудьтымедыйная прастора: фільмы, ролікі і інш.
- Прэс-рум для журналістаў
- Нефармальныя дыскусіі і дэгустацыя беларускай кухні
- Жывая трансляцыя Грамадзянскага форуму Усходняга Партнёрства
Мерапрыемства адбудзецца 28–29 лістапада ў гатэлі Novotel у Вільні (Gedimino pr., 16).
Для рэгістрацыі і атрымання больш дэталёвай інфармацыі пішыце на электронны адрас info.byroom@gmail.com.
Арганізатары: Belarus Press Photo, Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт,
Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”, Еўрарадыё, Беларускі дом
правоў чалавека імя Барыса Звозскава, ByWatch
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" паводле арганізатараў