Будаўнікі Астравецкай АЭС рыхтуюць пасланне да нашчадкаў

Лідскі скульптар Рычард Груша, работы якога можна ўбачыць у Баранавічах, Полацку, Брэсце, Наваградку ды іншых населеных пунктах Беларусі, атрымаў ганаровы заказ: зрабіць памятны знак, дзе будзе змешчана капсула з завяшчаннем да нашчадкаў.
Знак плануецца ў хуткім часе ўрачыста ўсталяваць каля будаўнічай пляцоўкі Астравецкай АЭС.
Адпаведны валун, які важыць каля 13 тон, знайшлі ў Лідскім раёне і прывезлі ў Ліду. Скульптар распачаў працу і ўжо зрабіў нішу для капсулы, куды будзе змешчаны тэкст завяшчання.

c28f6ae146390a9c1b923233ef556c66.jpg

Увогуле, слова “завяшчанне побач са словазлучэннем “Астравецкая АЭС гучыць вельмі выразна. Звярнуцца да нашчадкаў, канешне, можна. А вось ці будзе каму чытаць гэтае пасланне?

У тым сэнсе, што 15 жніўня 1972 года падобнае мерапрыемства прайшло на Чарнобыльскай АЭС падчас закладкі першага кубаметра бетону. Там у той час таксама спадзяваліся, што ў ХХІ стагоддзі ўдзячнае пакаленне прачытае зварот будаўнікоў-чарнобыльцаў.

Што ў выніку атрымалася, мы добра ведаем.

Паводле сайта “Твой стыль

Фота з “Лідскай газеты