Будучыня ўніверсітэта залежыць ад студэнтаў!
Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў набірае ўдзельнікаў у «Акадэмію студэнцкага лідарства».

Арганізатары абяцаюць, што падчас 3-месячнай праграмы ўдзельнікі Акадэміі змогуць:
- вырашыць любую праблему ва ўласным ўніверы;
- даведацца пра студэнцкі рух у Беларусі;
- разабрацца ў беларускай сістэме адукацыі і яе перспектывах;
- развіць навыкі аратарскага мастацтва, перамоваў, кіравання рызыкамі і г.д.
Больш падрабязна пра праграму і магчымасці паступлення вы зможаце даведацца на старонцы, а задаць пытанні арганізатарам — на прэзентацыі ў Мінску 28 студзеня. Рэгістрацыя на прэзентацыю тут.