Быхаў з пятніцы застаўся без вады

У Быхаве з-за абвальвання каналізацыйнага калектара 22 лістапада па вуліцы Першамайскай спынена падача вады па водаправодзе.



bykhau.jpg

Як паведамілі ў Магілёўскім упраўленні МНС, абваліўся ўчастак жалезабетоннай трубы галоўнага гарадскога каналізацыйнага калектара дыяметрам 800 мм, пракладзенага на глыбіні 6-7 м. У выніку аварыі засмечаны грунтам участак калектара.
З катлавана да гэтага часу ідзе адпампоўванне вады. У ліквідацыі аварыі задзейнічана 19 адзінак тэхнікі і 33 чалавекі, з іх чатыры адзінкі тэхнікі і восем работнікаў МНС.
Для змяншэння паступлення сцёкаў у каналізацыйны калектар быў зніжаны ціск у гарадской вадасетцы да 0,5 атмасферы і арганізаваны падвоз пітной вады насельніцтву.
Як запэўнілі ва ўпраўленні МНС, забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося.
БелаПАН