Былая журналістка АНТ распавяла пра тамтэйшыя парадкі
Журналістка Марыя Сысой напісала на сваёй старонцы ў Facebook, за
што год таму яе звольнілі з тэлеканалу АНТ, дзе яна амаль шэсць гадоў
адпрацавала ў праграме «Наша раніца».
Як піша Белсат, яе звольнілі з фармулёўкай «страта даверу працадаўца». Падставаю для «страты даверу» стаў «тролінг» аднаго чыноўніка падчас падрыхтоўкі рэпартажу пра забудову Асмалаўкі і «крамола» ў Twitter дзяўчыны. Прычым журналістка нават не ведае дакладна, якія твіты на АНТ палічылі «крамольнымі», аднак звязаныя яны былі з крытыкай чыноўнікаў.
«Год таму былі грамадскія абмеркавання скандальнага праекту дэталёвай планіроўкі раёна – прыехалі, знялі, запісалі каментары. Тэкст гатовы, здадзены – і тут выбух. Мяне абвінавачваюць у троллінге чыноўніка, з якім мы пісалі інтэрв’ю. У маіх адкрытых сацсетках праводзяць пошук (я нават не ведаю, хто менавіта бавіў час у маім Twitter, але дэталь пацешная) і робяць выснову: давер страчаны. Цэнзура перамагла. Мне не ўдалося зрабіць так, каб матэрыял пра Асмолаўку выпусцілі», – піша журналістка.
Пасля гэтага, Марыю Сысой прыбралі з штата АНТ без тлумачэння прычын.
«Я адчула, што набліжаецца канец эпохі, з першай жа навіны пра зʼяўленне новага кіраўніцтва тэлеканала (у сакавіку 2017 года кіраўніком АНТ стаў Марат Маркаў – заўв.). Я мела рацыю, хоць ніколі не цікавілася, што за людзі сядзяць у кіраўніцтве. Не буду абяляць або ачарняць ні старое, ні новае. Мне ўсе гэтыя спадары індыферэнтна. Ні з кім з іх гутарак ніякіх не вяла – і дзякуй Богу. Про Twitter скажу так: пашанцавала, што мінулае кіраўніцтва тэлеканалу не цікавілася гэтак горача ідэалагічнай добранадзейнасці сваіх працаўнікоў. Глянь яны тады мае твіты ад 19 снежня 2010 года і далей – нябось, не было б гэтых 6 гадоў на тэліку», – піша яна.
На думку Сысой, журналіст мае права ад свайго імя ў асабістых сацсетках выказваць свой пункт гледжання, крытыкаваць чыноўнікаў. «І яго меркаванне можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі», – дадае яна.
Сысой прызнаецца, што не думала аб рэпутацыі АНТ, калі ішла туды працаваць:
.