Былому дырэктару Магілеўскага мясакамбіната далі 5 год калоніі
Экс-дырэктар асуджаны за хабар у 2 тысячы долараў.
Да пяці год калоніі з канфіскацыяй маёмасці прысуджаны дырэктар Магілеўскага мясакамбіната Уладзімір Латыўгоскі, піша TUT.BY.
Як адзначалася ў матэрыялах справы, Латыгоўскі паабяцаў сузаснаваўцам кампаніі "КормЖыўСервіс" дапамогу з пераводам грошай ад сельгаспрадпрыемства-даўжніка за матэрыяльнае ўзнагароджанне ў памеры 5% ад пералічаных сумаў.
Агулам, па дадзеных следства, у якасці ўзнагароды дырэктар атрымаў 2 100 долараў.
Суд палічыў віну афіцыйнай асобы даказанай і прысудзіў яго да 5 год з канфіскацыяй маёмасці. Таксама Латыгоўскі пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем арганізацыйна-распараджальных, адміністратыўна-гаспадарчых функцыі і ажыццяўлення юрыдычна значных дзеянняў на тэрмін 5 год.
Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.