Былы міліцыянт дапамагаў «выкрываць асоб, якія пашыраюць ідэі падарваць аўтарытэт улады»
Жыхар Бабруйска атрымаў два гады «хіміі» за абразу Лукашэнкі. Размову ў відэачаце запісаў і выклаў былы міліцыянт, паведамляюць праваабаронцы.
31-гадовага Рамана Стацэвіча прызналі вінаватым у «публічнай абразе прэзідэнта» — мужчына ў размове ў відэарулетцы «наўмысна абразіў Лукашэнку з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі».
Размову ў відэачаце запісаў і выклаў былы міліцыянт Канюшык — ён лічыць, што «дапамагае АУС выкрываць асоб, якія пашыраюць ідэі падарваць аўтарытэт прадстаўнікоў улады і ідэю ўтварэння хаасу і хваляванняў у нашай Рэспубліцы Беларусь»