BYPOL раскрыла асобу чалавека, які 10 жніўня забяспечыў бесперашкодны праезд падраздзялення КДБ «Альфа»

Менавіта ў той вечар на гэтым месцы быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі.

photo_2021_01_10_14_25_58.jpg

BYPOL паведаміў пра тое, што ідэнтыфікаваў ДАІшніка, які забяспечваў бесперашкодны рух «Альфы», «Алмазу» ды АМАПу на скрыжаванне Прытыцкага-Пушкіна 10 жніўня.
Менавіта ў той вечар на гэтым месцы быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі.
Паводле BYPOL, праезд згаданых спецпадраздзяленняў на месца разгону пратэстоўцаў забяспечваў падпалкоўнік Аляксей Вячаслававіч Рыцікаў.
Нядаўна міністр унутраных спраў Кубракоў узнагародзіў яго медалём «За адвагу».