BYPOL: існуе сакрэтнае падраздзяленне, якое можа здзяйсняць ліквідацыю апанентаў Лукашэнкі за мяжой
Ініцыятыва BYPOL даведалася пра падраздзяленне, якое можа быць датычнае да знішчэння палітычных апанентаў Лукашэнкі за мяжой. І распавяла пра гэта ў сваім телеграм-канале.
«Дадзенае падраздзяленне створана ў 2014 годзе па
ініцыятыве начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны
Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Белаконева А. А. Яго назва — 9-ы аддзел
галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) Генеральнага штаба Міністэрства
абароны.
Адной з задач гэтага падраздзялення з'яўляецца правядзенне
кропкавых аперацый за мяжой. Кожны супрацоўнік падраздзялення абавязаны прайсці
навучанне на ваенна-дыпламатычным факультэце Ваеннай акадэміі альбо ў Інстытуце
нацыянальнай бяспекі КДБ (жывуць і навучаюцца на асобным закрытым паверсе, доступ
да іх навучання мае абмежаванае кола выкладчыкаў), альбо ў ваеннай ВНУ РФ.
Тэрмін навучання складае тры гады. За гэты час вучань асвойвае
ў дасканаласці две замежных мовы (як правіла, першая англійская, а другая — польская або літоўская), а таксама агентурныя дысцыпліны. Падчас праходжання
службы ўсе байцы праходзяць вадалазную і парашутную падрыхтоўку (спартыўныя
парашуты) з мэтай забеспячэння тайнага пранікнення ў замежную дзяржаву
паветраным або водным шляхам, а таксама навучанне навыкам практычнай стральбы і
правядзенню спецаперацый у гарадскіх умовах.
Пра ўзровень сакрэтнасці дадзенага падраздзялення сведчыць
той факт, што дзеючы міністр абароны Хрэнін даведаўся пра яго існаванне толькі
пасля прызначэння на пасаду.
Вось некаторыя з імёнаў супрацоўнікаў названага 9-га
аддзела: *****нос Аляксей, ***елка Сяргей, ****ков Аляксандр, ***цун Барыс,
****аблічча Алег, * * ніч Сяргей, * * * * цов Віталь», — піша BYPOL.