Ціснулі, каб прызнаў віну
Працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай супраць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, а таксама Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына па абвінавачванню ў падрыхтоўцы тэракту.
Працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай супраць ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі, а таксама Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына па
абвінавачванню ў падрыхтоўцы тэракту.
На гэтым тыдні ў судзе даў паказанні адзін з асноўных сведак і былы дырэктар ваўкавыскай фірмы «Ніка-транс» Юрый Лявонаў, якога першапачаткова таксама абвінавачвалі па гэтай жа
справе. Лявонаў расказаў, што адразу пасля арышту яму расказалі версію, нібыта Аўтуховіч рыхтаваў замахі на чыноўнікаў, і дабіваліся прызнання ў саўдзеле падрыхтоўкі злачынстваў, інакш яго б чакаў
вялікі турэмны тэрмін.
Падчас разгляду справы Мікалай Аўтуховіч заявіў суду, што «гатовы даказаць сваю невінаватасць, калі яго не заб’юць». А таксама, што ведае чалавека ў праваахоўных
структурах, які можа даказаць, што крымінальную справу супраць фірмы «Ніка-транс», уладальнікам якой быў Аўтуховіч, завялі па замове «зверху». Па словах
Аўтуховіча, яшчэ да 2005 года тагачасны кіраўнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю Анатоль Грамовіч нібыта даў загад сваім падначаленым завесці такую справу. Летась былы начальнік
Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю Анатоль Грамовіч быў асуджаны да зняволення па справе аб злоўжываннях мытнікаў у Брэсце.
Цікава, што патэнцыйная «ахвяра» замаху — былы старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка расказаў, што аб падрыхтоўцы ў дачыненні да яго тэракту даведаўся
толькі ад следчых. Яго паказанні выявілі супярэчнасці ў ранейшых сведчаннях Ларына, а сам Саўчанка заявіў, што да Аўтуховіча ніякіх прэтэнзій не мае.
Таксама сталі вядомыя акалічнасці затрымання аднаго з галоўных фігурантаў справы — Аляксандра Ларына, вакол паказанняў якога грунтуецца абвінавачванне. Ларын быў затрыманы 31 студзеня 2009
года як падазроны ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Мінску. Ларын не прызнаваў сваёй датычнасці да гэтага інцыдэнту, як і да гранатамёту, што быў знойдзены ў Гродна ў 2005 годзе.
Прызнальныя паказанні па справе Аўтуховіча Ларын пачаў даваць 24 лютага 2009 года. Нагадаю, што Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку затрымалі 8 лютага 2009 года.
Паводле «Радыё Свабода»