Стварыць археалагічны запаведнік “Сярэднявечны Брэст прапануюць брэсцкія актывісты Руху "За Свабоду.
Такая прапанова была накіравана да мясцовых уладаў горада Брэст. Сябры руху прапануюць у Генеральным плане горада над Бугам пашырыць функцыянальную разнастайнасць мемарыяльнага комплексу Брэсцкая
крэпасць.
Каардынатар брэсцкага рэгіянальнага аддзялення Руху "За Свабоду" Дзяніс Турчаняк патлумачыў неабходнасць напісання такога звароту: “Трэба пагадзіцца, што матэрыяльныя
сведчанні, якія знаходзяцца ў зямлі, з’яўляюцца еўрапейскай археалагічнай спадчынай, а таксама крыніцай ведаў пра старажытную гісторыю. Неабходная ахова археалагічнай спадчыны павінна быць
адлюстравана ў гарадскім планаванні. Мэта гэтай аховы — абарона археалагічнай спадчыны як крыніцы еўрапейскай калектыўнай памяці і прылады для гістарычных і навуковых даследаванняў.
Актывісты лічаць магчымым стварэнне археалагічнага запаведніка “Сярэднявечны Брэст унутры знешніх абарончых валоў Брэсцкай крэпасці з мэтай захавання мемарыяльных сведчанняў у
горадзе з амаль 1000-гадовай гісторыяй. Таксама грамадскія дзеячы прапануюць забараніць на месцы старога Брэста любое новае будаўніцтва.
Паводле Радыё "Рацыя"
Ці з’явіцца археалагічны запаведнік?
- Грамадства
- 24-11-2011
Стварыць археалагічны запаведнік “Сярэднявечны Брэст прапануюць брэсцкія актывісты Руху "За Свабоду.
Такая прапанова была накіравана да мясцовых уладаў горада Брэст. Сябры руху прапануюць у Генеральным плане горада над Бугам пашырыць функцыянальную разнастайнасць мемарыяльнага комплексу Брэсцкая
крэпасць.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: