Чарговая гадавіна нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў

Урачыстасці, звязаныя з чарговай гадавінай нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў, пройдуць на Гарадзеншчыне.



kalinouski4.jpg

Прадстаўнікі польскай дыпламатычнай пляцоўкі супольна з мясцовымі палякамі наведаюць магілы герояў паўстання. Як кажа Эдвард Дмухоўскі, у Беларусі ёсць шмат мясцінаў, якія прыгадваюць пра славутых продкаў, якія змагаліся за свабоду Айчыны:

— Было шмат мясцінаў, якія звязаныя з гісторыяй паўстання — месцаў бітваў, сутычак. Вельмі шмат людзей спрыялі і дапамагалі паўстанцам у розных мясцовасцях. Гэта былі звыклыя сяляне, шляхта, ксяндзы, жыхары розных гарадоў.

Паўстанне 1863–1864 гадоў, якое палякі называюць Студзеньскім, а беларусы — часта паўстаннем Кастуся Каліноўскага, стала супольным змаганнем беларусаў, літоўцаў і палякаў. Памяць пра яго — гэта шлях да разумення супольнасці лёсаў нашых дзяржаваў, незалежна ад іх межаў.

Беларускае Радыё Рацыя