Цэлюлозны завод у Светлагорску атрымаў дазвол на працу ад Дзяржпрамнагляду

Жыхары Светлагорска даўно пратэстуюць супраць адкрыцця экалагічна шкоднай вытворчасці, аднак улады ігнаруюць мервакаванне гараджан, паведамляе «Еўрарадыё».

Фота БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Дзяржпрамнагляд выдаў станоўчае заключэнне на завод па вытворчасці беленай цэлюлозы ў Светлагорску, які ўводзіцца ў эксплуатацыю. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Дзяржаўныя інспектары абследавалі 38 сасудаў, якія працуюць пад празмерным ціскам, 2 катлы (у тым ліку адзіны ў краіне содарэгенерацыйны кацёл), 5 трубаправодаў пары ціскам да 9,2 МПа, 3 ліфты, 4 грузапад'ёмныя краны, а таксама сістэмы газазабеспячэння і газаспажывання. Выяўленыя парушэнні і недахопы былі выпраўленыя ў самы кароткі тэрмін.

Грамадскія актывісты Светлагорска пратэстуюць супраць адкрыцця экалагічна шкоднай вытворчасці, але ўлады да іх словаў не прыслухоўваюцца.