Цэнтр турызму і краязнаўства запрашае старшакласнікаў у вандроўку на роварах

Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15–17 гадоў адбудзецца ў чэрвені. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол ад бацькоў.



Харчаванне ўдзельнікаў аплачвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.




Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае — мець
ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.



Вандроўка па Беларусі для падлеткаў 15–17 гадоў адбудзецца ў чэрвені. Для ўдзелу неабходны толькі ровар, даведка пра стан здароўя і дазвол ад бацькоў.


Харчаванне ўдзельнікаў аплачвае Гродзенскі цэнтр турызму і краязнаўства.


Кіраваць вандроўкай будзе дасведчаны інструктар, які ладзіць падобныя выезды цягам 24 гадоў. Ён адзначае, што неабавязкова быць дасведчаным сур’ёзным спартсменам, галоўнае — мець ровар і нейкія навыкі. Калі падлеткі катаюцца па горадзе, яны змогуць удзельнічаць і ў вандроўцы.


Паход будзе дастаткова сур’ёзны і цікавы: з начлегам у намётах, самастойным гатаваннем ежы на вогнішчы. Рамантыкі хопіць.

 
Калі група будзе сфармаваная, падлеткі, іх бацькі і інструктар канчаткова вызначаць маршрут. Планы ўжо ёсць, але пажаданні ўдзельнікаў могуць быць улічаны.

 
Ахвотныя да ўдзелу могуць звяртацца да 1 чэрвеня па адрасе: г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 2.

Тэлефон для даведак +375 29 7806950.


 Паводле сайта “Твой стыль
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: