Чаму няма вуліцы Быкава
Кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на прэс-канферэнцыі ў Мінску 11 студзеня заявіў журналістам, што падтрымлівае ідэю надання імя Васіля Быкава адной з вуліц
беларускае сталіцы.
Але, на думку Чаргінца, менавіта апаненты ўлады вінаватыя ў тым, што гэтага дасюль не адбылося. “Калі б не Някляеў са сваімі палітычнымі лозунгамі па Быкаву, мы б ужо мелі вуліцу
Быкава, — заявіў генерал-літаратар Мікалай Чаргінец.

Варта адзначыць, што менавіта грамадзянская кампанія “Гавары праўду!, якую ачольвае былы старшыня незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў і экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі
Уладзімір Някляеў, сабрала больш за сто тысяч подпісаў грамадзян за наданне імя Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава адной з вуліц Мінска. Але ўлады і сёння не прыслухаліся да меркаванняў і
заклікаў беларусаў.
Што да абвінавачанняў з боку Чаргінца, то Някляеў параіў яму “не дурыць галаву людзям.
“Глыбіню гэтай заявы, — адзначыў Някляеў, — я, шчыра сказаць, спасцігнуць не магу. Таму што Быкаў быў бы ў любым выпадку, калі б Някляева зусім на гэтым свеце не было. І
пры чым тут Някляеў, што нямачака вуліцы імя Васіля Быкава, я не ведаю. Хай ён лепш не выдумляе ніякіх гісторый, а падпішацца пад той заявай, якую прыняў Саюз беларускіх пісьменнікаў на сваім апошнім
з’ездзе і якая скіравана да Савета Міністраў і персанальна да міністра культуры Паўла Латушкі. Яны, згодна з іх паўнамоцтвамі і інструкцыямі, маюць права самі, без усялякіх узгадненняў,
назваць імем Васіля Быкава Нацыянальную бібліятэку. Калі для названня вуліцы трэба фармальна ўзгадненне з Мінскім гарвыканкамам, а фактычна з Лукашэнкам, то тут нічога такога не трэба. Вось хай бы ён
падпісаўся пад гэтай заявай, і з пачатку ўзнікла б бібліятэка імя Васіля Быкава, а пасля мы б ужо падвялі і вуліцу. Няма чаго людзям дурыць галаву, ён цудоўна ведае, хто вінаваты ў тым, што няма
вуліцы імя Васіля Быкава. Вінаваты ў гэтым персанальна Аляксандр Лукашэнка і ніхто больш. А няма вуліцы імя Быкава па той прычыне, што ад самага пачатку з’яўлення Лукашэнкі на палітычнай
сцэне Быкаў казаў і паўтараў: Лукашэнка — гэта трагедыя Беларусі.