Чарговы разгон акцыі апазіцыі
У цэнтры Мінску супрацоўнікі праваахоўных органаў разагналі акцыю дэмакратычнай моладзі “Марш за незалежнасць!. Супраць моладзевых актывістаў спецназаўцы ўжылі фізічную
сілу.
14 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску дэмакратычныя моладзевыя актывісты мелі намер правесці акцыю “Марш за незалежнасць!, прысвечаную чатырнаццатым угодкам рэферэндуму
1995 года, у выніку якога нацыянальная беларуская сімволіка — бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня апынуліся па-за законам, а беларуская мова страціла статус адзінай
дзяржаўнай мовы на тэрыторыі нашай краіны.

Яшчэ задоўга да пачатку мерапрыемства ў прылеглых да плошчы дварах можна было ўбачыць аўтобусы з байцамі спецназа і “аўтазакі — сімвалы практычна ўсіх апазіцыйных акцый
апошніх амаль пятнаццаці гадоў. А на самой Кастрычніцкай плошчы шпацыравалі дзесяткі супрацоўнікаў спецслужб у “цывільным. Было тут і амаль усё сталічнае міліцэйскае кіраўніцтва, у
тым ліку і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Леанід Фармагей.
З ліку “сталых палітыкаў на плошчы былі заўважаны толькі кіраўнік Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і Вячаслаў Сіўчык.
Калі некалькі дзесяткаў сябраў зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога фронту і некаторых іншых арганізацый а 18-й гадзіне сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы і разгарнулі
бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама ўзнялі сцяг Украіны, на плошчы ля Палаца Рэспублікі з’явіліся дзесяткі спецназаўцаў, якія адбіралі ў маладзёнаў сцягі, ламалі вуды-дрэўкі, а саміх юнакоў і
дзяўчат спрабавалі выціснуць з месца правядзення акцыі. Моладзь, счапіўшыся за рукі, села наўпрост на асфальт. Юнакі і дзяўчаты скандавалі: “Жыве Беларусь! і “Малады
фронт!.
Пры далейшых спробах выціснуць актывістаў з цэнтра горада спецназаўцы наносілі юнакам і дзяўчатам удары па целе і галовах. Ад больш жорсткіх дзеянняў з боку сілавікоў, верагодна, выратавала
прысутнасць на Кастрычніцкай плошчы вялікай колькасці беларускіх і замежных журналістаў, а таксама кіраўніка Офіса АБСЕ ў Мінску амбасадара Ханса-Ёхана Шмідта, таму праз пэўны час маладзёнам удалося
пакінуць цэнтр гораду і разысціся. Ужо ў аўтобусе міліцыянты затрымалі моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага, якога, аднак, пазней адпусцілі.
У гэты ж дзень прэвентыўна, яшчэ да пачатку акцыі, як у Мінску, так і ў некаторых іншых гарадах былі затрыманы некалькі актывістаў дэмакратычнага моладзевага руху, якіх бліжэй да вечара таксама
вызвалілі без складання пратаколаў.