Чытаем раз на год
Пачнём з жыццёвай гісторыі з блогу кнігарні «ЛогвінаЎ». У будынку, дзе цяпер месціцца кнігарня, раней быў прыёмны пункт шклотары. Часам наведвальнікі старой установы
заходзяць туды па звычцы. І вось якую гісторыю распавяла гандлярка кнігарні.
Заходзіць у кнігарню падпіты чалавек. Дый, відаць, не першы год падпіты. Аглядаецца, на твары адбіваецца ледзь не ўся гама пачуццяў, ад здзіўлення-захаплення да расчаравання-роспачы. Стаіць, маўчыць.
Пытаюся, ці падказаць яму што-небудзь. Ён, шукаючы ў прасторы асобу, што гаворыць, летуценна прамаўляе:
Пачнём з жыццёвай гісторыі з блогу кнігарні «ЛогвінаЎ». У будынку, дзе цяпер месціцца кнігарня, раней быў прыёмны пункт шклотары. Часам наведвальнікі старой установы
заходзяць туды па звычцы. І вось якую гісторыю распавяла гандлярка кнігарні.
Заходзіць у кнігарню падпіты чалавек. Дый, відаць, не першы год падпіты. Аглядаецца, на твары адбіваецца ледзь не ўся гама пачуццяў, ад здзіўлення-захаплення да расчаравання-роспачы. Стаіць, маўчыць.
Пытаюся, ці падказаць яму што-небудзь. Ён, шукаючы ў прасторы асобу, што гаворыць, летуценна прамаўляе:
— А я гастраном ішчу...
— А тут вось кнігарня, — кажу.
Ён сфакусаваў на мне позірк і гаркнуў:
— Бачу, што кнігарня! Ішчу-та гастраном!
Напярэдадні Года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да сацыялагічнай лабараторыі «Новак» з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх
цікавіць. Верыць ці не вынікам гэтага апытання — справа асабістая.
• Беларусы чытаюць мала. Ніколі не бярэ ў рукі кнігу траціна насельніцтва (33,7%). Палова беларусаў кніг не купляе, у лепшым выпадку пры патрэбе пазычаюць у знаёмых
ці бяруць у бібліятэцы.
• Сучасную замежную літаратуру (у першую чаргу расійскую) ведаюць лепей за сваю. 62% апытаных наогул не цікавяцца беларускімі кнігамі. Істотная частка (13,3%) зусім
не ўмее чытаць па-беларуску.
• На пытанне пра тое, якіх сучасных беларускіх пісьменнікаў ведаюць, найчасцей называюць імёны, якія сталі знакавымі яшчэ за савецкім часам: Васіля Быкава (6,5%),
Уладзіміра Караткевіча (3,8%), Івана Шамякіна (3,2%). Пераважная ж большасць не ведае нікога (74,6%). Для параўнання: у сучаснай масавай расійскай літаратуры беларусы абазнаныя значна лепей. 17,8%
ведаюць, хто такая Дар’я Данцова.
• Што да густаў, то ў безумоўных лідарах дэтэктывы — ім аддаюць перавагу 38,3% аматараў чытання, 28,1% калі і бяруць у рукі кнігу, то гэта жаночы раман.
Кнігу класіка з паліцы здымаюць 26,5% ад усіх беларусаў, якія чытаюць хаця б раз на год.
• На думку нашых суайчыннікаў, зрабіць беларускую літаратуру больш папулярнай маглі б цікавыя аўтары і творы (52,4%), іх большая жанравая разнастайнасць (27,2%), а
таксама лепшая рэклама (22,9%).
• Ніводнай сучаснай беларускай пісьменніцы не змаглі назваць 84,9% апытаных. Першая ж шасцёрка названых выглядае так: Святлана Алексіевіч (2,8%), Цётка (2,5%),
Валярына Кустава (2,1%), Раіса Баравікова (1,5%), па 1,1% набралі Наталля Батракова і Яўгенія Янішчыц.
А вось сярод айчынных пісьменнікаў, якіх беларусы не проста ведаюць, але і любяць чытаць: Васіль Быкаў (7,4%), Уладзімір Караткевіч (7,4%), Якуб Колас (5,5%), Янка Купала
(3,9%) і Іван Мележ (2,9%).
• Сітуацыя з замежнымі аўтарамі лепшая. Іх не ведаюць і не любяць чытаць «усяго» 48,7% і 39% адпаведна. Улюбёныя небеларускія пісьменнікі:
Дар’я Данцова (11,3%), Аляксандра Марыніна (5,6%), Таццяна Усцінава (3,4%), Леў Талстой (2,5%) і Юлія Шылава (2%).
-----------------------------------------------------------------------------------------
Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
— Вынікі апытання, як і чакалася, —
не самыя прыемныя. Выяўляецца, што літаратурныя імёны-брэнды савецкіх часоў беларусы дагэтуль памятаюць, а вось новых так і не з’явілася. Гэта значыць, што той курс, які ўзяла Беларусь у
культурнай сферы, — малаэфектыўны.
Год кнігі — добрая нагода, каб аб’яднаць высілкі дзяржавы і грамадскіх арганізацый дзеля змены сітуацыі. Самы важны клопат дзяржавы ў галіне культуры — падтрымліваць мову
карэннай нацыі краіны. Гэта тычыцца ўдасканалення і пашырэння школьных праграм па мове і літаратуры, павелічэння колькасці адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, стварэння, нарэшце, цалкам
беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэту.
Абсалютная большасць беларусаў дагэтуль спажывае інфармацыю праз тэлебачанне. Але на беларускім тэлебачанні няма беларускай кнігі, няма беларускіх аўтараў, ды і наагул беларускай мовы збольшага няма.
Такім чынам, інфармацыя пра новыя кнігі і новых аўтараў не даходзіць да чытачоў.
Палітыка беларускай дзяржавы павінна стаць беларусалюбнай. Ну а пісьменнікам розных саюзаў трэба часцей і без перашкод сустракацца з чытачамі, каб папулярызаваць лепшае са створанага.