Ці адкажа галоўрэд «Вячэрняга Магілёва» за абразу ЛГБТ?
Надзея Леўчанка назвала ЛГБТ «пачварамі» і «перакрутамі». Актывіст Валянцін Цішко адрэагаваў заявай у Следчы камітэт.
Напрыканцы кастрычніка газета «Вячэрні Магілёў» апублікавала матэрыял «Чаму замежнікі павінны нас вучыць, як гадаваць дзяцей». У ім аўтар Ігаэль Йягуда абвінаваціў ЛГБТ і гендэрную палітыку дзяржавы ў «разбэшчанасці дзяцей», «прыёме вычварэнцаў на працу» і «падрыхтоўцы навальнят».
ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко адрэагаваў скаргамі ў КДБ, Міністэрства інфармацыі і пракуратуру.
3 лістапада партал TUT.by папрасіў пракаментаваць сітуацыю галоўнага рэдактара «Вячоркі» Надзею Леўчанку. Жанчына адказала абразамі ў адрас ЛГБТ-супольнасці:
Валянцін Цішко лічыць, што галоўны рэдактар абласнога выданні не павінна дазваляць сабе такія выказванні. Ён накіраваў у Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта заяву з просьбай праверыць словы Надзеі Леўчанкі на распальванне варожасці. Калі СК прызнае правату Цішко, супраць галоўрэда «Вячоркі» могуць распачаць крымінальную справу.
– Складанасць у тым, што закон у Беларусі не прадугледжвае прамой адказнасці за распальванне варожасці на глебе сэксуальнай арыентацыі. Затое можна прыцягнуць да адказнасці за распальванне варожасці па сацыяльных і іншых прыкметах. У гэтыя вось “іншыя” прыкметы, я лічу, можна ўключыць і выказванні Надзеі Леўчанкі, – лічыць Цішко.
Ён дапускае, што рэдактар газеты пазбегне пакарання, аднак упэўнены – каментар, які дазволіла сабе Леўчанка, па-за ўвагай пакідаць нельга:
– Я ўсё ж такі спадзяюся, што яе прыцягнуць да адказнасці. Але нават калі не – усё роўна на такія рэчы трэба рэагаваць, – паведаміў актывіст.
mspring.online