Ці былі на акцыі 25 сакавіка расійскія ФСБэшнікі?
Мы звяртаемся па дапамогу да нашых чытачоў і вайсковых
экспертаў.
Пасля з’ўлення ў інтэрнэце гэтага здымку людзі заўважылі, што шлем і форма ў гэтага вайскоўца не адпавядаюць беларускім узорам.
Больш за тое, надпіс на грудзях “Касатка” сведчыць пра прыналежнасць гэтага чалавека да спецназу ФСБ, які базуецца ў Мурманскай вобласці.
Хтосьці напісаў, што яны знаходзіліся ў Беларусі па дамове АДКБ і размяшчаліся ў вайсковай частцы 3214 ва Уруччы.
Пішуць, што гэты толькі афіцэры і яны былі ў Крыму.
Але ёсць і тыя, хто кажа, што такое ж падраздзяленне існуе і ў Беларусі.
Дык ці былі расійскія спецслужбоўцы на акцыі 25 сакавіка?
Адказ на гэта пытанне мы зараз спрабуем знайсці па сваіх каналах у Беларусі і Расіі. А таксама звяртаемся да нашых чытачоў, магчыма, у вас ёсць што пра гэта паведаміць.