Ці правераць словы Лукашэнкі на прадмет варожасці?

Праверыць выказванні Аляксандра Лукашэнкі на прадмет распальвання міжнацыянальнай варожасці — з такой просьбай звярнулася ў Генеральную пракуратуру Беларусі сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Таццяна Равяка.



img_0643_833x400.jpg

Падчас свайго штогадовага паслання кіраўнік Беларусі звяртаючыся да старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры, сказаў наступнае: „Я вас прасіў год таму ўзяць усіх яўрэяў пад кантроль у Беларусі”. Паводле мяне падобныя выказванні могуць спрычыніць распальванне міжнацыянальнай варожасці ў Беларусі, кажа Таццяна Равяка:

— Я лічу што такія выказванні не толькі кіраўніка дзяржавы, але любога чалавека недапушчальныя. Тым больш, ведаючы, што наша краіна і ўся Еўропа перажылі Халакост. Зараз мы рыхтуемся да ўсіх святаў пераможных. І мы гаворым, што ў нас ёсць нейкая група, якая знаходзіцца пад нейкім асобным кантролем невядома якога дзяржаўнага органа, з невядома якімі мэтамі.

Нават калі на гэты зварот не будзе рэакцыі, для важна паказаць, што падобныя выказванні не павінны мець месца ў цывілізаваным грамадстве, — адзначыла нашаму радыё праваабаронца Таццяна Равяка.  

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя