Цяпер Камбоджа — з ЕАЭС
Камбоджа прапанавала стварыць зону свабоднага гандлю з ЕАЭС. Еўразійская інтэграцыя выходзіць на новы ўзровень!
![Фота з сайта flagi.in.ua Фота з сайта flagi.in.ua](/img/v1/images/flag_kambodji_b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта flagi.in.ua
Еўразійская эканамічная камісія і ўрад Камбоджы падпісалі сумесную заяву аб пашырэнні супрацоўніцтва, паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі».
Дакумент падпісалі сёння чалец Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў і дзяржаўны сакратар Міністэрства гандлю Каралеўства Камбоджа Цякрэт Камранг па выніках трэцяга пасяджэння двухбаковай рабочай групы.