Цяжарная? Рост менш за 145 см? За руль нельга!

Міністэрства аховы здароўя вызначыла пералік захворванняў і супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню механічнымі сродкамі транспарту.

1421594879_3_1.jpg


Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набудзе моц праз 15 дзён. У пералік трапілі захворванні і супрацьпаказанні, з якімі нельга садзіцца за руль за транспартных сродкаў розных катэгорый — ад матацыклаў і легкавых аўто да трактароў.

 

Сярод некалькіх дзесяткаў хваробаў з гэтага пераліку — захворваньні вачэй і прыдатачнага апарату, вуха, соскападобнага адростку, горла, гартані, трахеі, шэраг хірургічных захворванняў, захворванняў унутраных органаў, нервовай сістэмы, псіхічныя разладжванні.

 

Да такіх супрацьпаказанняў аднесеная і цяжарнасць на тэрміне ад 30 тыдняў, а таксама рост кіроўцы, меншы за 145 сантыметраў — у гэтым выпадку ў дакуменце напісана, што «пытанне аб допуску вырашаецца індывідуальна ў залежнасці ад ступені функцыянальных парушэнняў».

 

Таксама цікава, што забаронена кіраваць аўтамабілем людзям, у якіх «адсутнасць вялікага, указальнага і сярэдняга пальцу кісці». Для кожнага захворвання ёсьць шэраг умоваў, пры якіх асобы дапускаюцца да кіравання транспартным сродкам.

 

Паводле БелаПАН, Радыё Свабода