ЦТ сумясцяць з выпускнымі экзаменамі. Беларускую адукацыю чакаюць змены

Міністр адукацыі Ігар Карпенка па выніках нарады ў Лукашэнкі анансаваў змены ў галіне.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

— З 2023 года з’явіцца злучаны з ЦТ адзіны экзамен у школах. Пакуль школьнікі пасля 11 класаў здаюць спачатку выпускныя экзамены, а пасля — яшчэ і цэнтралізаванае тэставанне.
— Залічэнне ў сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы прапаноўваецца праводзіць па конкурсе атэстата. Ад ЦТ тут будуць сыходзіць.
— Ад ЦТ адмаўляцца не будуць, будуць шукаць новыя камбінаваныя падыходы.
ЦТ, паводле слоў міністра Карпенкі, пры ўсіх плюсах і мінусах вырашыла карупцыйную праблему ў адукацыі.
«Наша Ніва»