
Разгляд справы ініцыявала ўпраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці, якое патрабавала прызнаць экстрэмісцкімі фотаздымкі, змешчаныя ў альбоме.
41 асобнік альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011» быў канфіскаваны ў фатографаў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны Лог». Дарашкевіч, Васюковіч, а таксама адзін з арганізатараў конкурсу Вадзім Заміроўскі былі ў судзе ў якасці «зацікаўленых асоб».
Заміроўскі ў судзе зазначыў: «Хачу падкрэсліць, што матэрыялы альбома — не нашыя выдумкі, а вынік працы міжнароднага журы — больш кваліфікаванага, чым экспертная камісія, якая ацэньвала альбом. Хачу адзначыць, што аўтарам фота, паводле ўмоваў конкурсу, забаранялася ўмешвацца ў падзеі, рабіць пастановачныя здымкі». Ягоныя калегі прытрымліваюцца падобнага меркавання.