Чым беларуская мова падобная да шатландскай?

27 жніўня Лятучы ўніверсітэт запрашае на публічную лекцыю вядомага славіста, прафесара Брандайскага ўніверсітэта (ЗША) Курта Вулхайзера. На матэрыяле шматгадовых даследаванняў, вынікаў сацыялагічных апытанняў лектар прапануе разгледзець шэраг сацыялінгвістычных паралеляў паміж беларускай і шатландскай мовамі, пачынаючы ад іх гістарычнага развіцця да агульных тэндэнцый у сучаснасці. 



scotland.jpg

Лекцыя уключае ў сябе тры асноўныя часткі:
—  агляд гістарычнага развіцця пісьмовых адміністрацыйных і літаратурных моваў у дасучасных шматмоўных дзяржавах — Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Шатландыі, з іх наступнай функцыянальнай дыялектызацыяй у стасунку да дамінуючых блізка-роднасных моваў, польскай ды расейскай у выпадку беларусаў і ангельскай у выпадку шатландцаў (як і спадарожнымі ідэалагічна зараджанымі дэбатамі наконт іх статусу як незалежных моваў). Вызначэнне пэўных агульных рысаў у дачыненні да функцыяў і сацыяльных ацэнак стылістычнага мноства размоўных варыянтаў, якія паўсталі ў выніку лінгвістычнага збліжэння.
— ​ аналіз пэўных агульных тэндэнцыяў у развіцці сучаснай пісьмовай беларускай і шатладскай мовы. У прыватнасці, іх выбітнай ролі ў літаратурным ды культурным жыцці разам з пераважна сымвалічным альбо фармальным выкарыстаннем у грамадскай сферы. Вызначэнне праблемаў у развіцці адзіных пісьмовых стандартаў, а таксама пэўных падабенстваў адносна неадназначнай, амбівалентнай ролі беларускай і шатландскай моваў як маркераў нацыянальнай тоеснасці
— ​ пазначэнне пэўных паралеляў ў выніках нядаўніх нацыянальных даследаванняў па выкарыстанні моваў, адносінах да мовы і перавагах моўнай палітыкі, уключна з даследаваннем, праведзеным у 2010 годзе ўрадам Шатландыі «Грамадскае стаўленне да шатландскай мовы», і вынікамі перапісу насельніцтва Шатландыі з 2011 года, гэтаксама як даследаваннямі, праведзенымі на Беларусі ў 2009, 2010 і 2012 гадах даследчымі агенцтвамі НОВАК ды НІСЭПД.

На думку амерыканскага славіста, такі аналіз падабенстваў і розніцаў ў сучасным становішчы беларускай і шатландскай моваў прыводзіць да цікавых высноваў, якія маглі б быць карыснымі для прыхільнікаў беларускай мовы і іх шатландскіх партнёраў пры распрацоўцы на будучыню эфектыўных стратэгіяў моўнага мэнэджменту.


Лекцыя «Амбівалентныя нацыянальныя мовы: чым беларуская падобная да шатландскай» адбудзецца 27 жніўня ў Галерэі Ў. Пачатак а 18.30. Уваход свабодны!
Інтэрв’ю з Куртам Вулхайзерам напярэдадні лекцыі