Чарнобыльскі шлях–2017 дазволены 26 красавіка а 18 гадзіне ад «Кастрычніка»

Сёння Мiнгарвыканкам дазволіў «Чарнобыльсki шлях–2017»! Збор 26 красавіка ў 18.00 на Акадэмii Навук. Пазней адбудзецца шэсце да Чарнобыльскай каплiцы.

slyakh_2144_logo_1.jpg


 «Збор каля кінатэатру „Кастрычнік“ дазволены а 18 гадзіне. Далей маршрут праз вуліцу Сурганава да капліцы», — сказаў Павал Севярынец “Радыё Свабода”.
Нагадаем, у гэтым годзе арганізатары першапачаткова хацелі сабраць народ а 18-й гадзіне ля Опернага тэатра — на плошчы Парыжскай камуны. Там павінен быў прайсці мітынг, а затым шэсце да Чарнобыльскай капліцы. Заяўку на “Чарнобыльскі шлях” была пададзена 3 красавіка. Аднак Мiнгарвыканкам прапанаваў свой план мерапрыемства. Гарадскія ўлады заявілі, што збор павінен быць у 14 гадзін (гэта ў працоўны дзень!) ля кінатэатру «Кастрычнік», а затым — шэсце на плошчу Бангалор і мітынг там. Арганізатары былі шакаваныя і абураныя. Бо фактычна чыноўнікі прызначылі новае мерапрыемства. 
Аргкамітэт  “Чарнобыльскага шляху” нават меў намер падаць у суд на Мінгарвыканкам, які, як лічыць Севярынец, парушыў заканадаўства. «Па законе аб масавых мерапрыемствах, улады могуць мяняць месца і час правядзення акцыі толькі па ўзгадненні з заяўнікамі», — сказаў ён.