Частку артыкулаў з сайта 1863x.com пакінулі ў статусе экстрэмісцкіх
Мінскі гарадскі суд прызнаў дзевяць артыкулаў з сайта 1863x.com экстрэмісцкімі. 17 красавіка суд адхіліў касацыйную скаргу ўладальніка сайта Эдуарда Пальчыса, а таксама яго адваката.
![4742f8a4_5f9d_475b_bcec_d8df45bc1f52_w1023_r1_s.jpg 4742f8a4_5f9d_475b_bcec_d8df45bc1f52_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/4742f8a4_5f9d_475b_bcec_d8df45bc1f52_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Фармальна сайт закрыць нельга. Звычайна павінен быць заблакаваны доступ да саміх матэрыялаў. А тыя артыкулы на сайце даўно прыбраныя. Блакаваць няма чаго. Але ў Беларусі часта ўсё робіцца не паводле закону», — сказаў "Радыё Свабода" Эдуард Пальчыс.
Эдуард Пальчыс пачаў весці свой сайт-блог пад псеўданімам Джон Сільвер. За «экстрэмісцкія» артыкулы правёў 10 месяцаў за кратамі.
25 жніўня 2016 году Цэнтральны суд Мінску прызнаў дзевяць артыкулаў на сайце 1863x экстрэмісцкімі. Абскарджанне падалі 3 лістапада.
www.svaboda.org