Чорны тэрор. Адноўлены фотарэпартаж з Маршу супраць тэрору (фота, відэа)
Фотакор НЧ Яна Трусіла была затрымана 1 лістапада на Маршы супраць тэрору — разам з Дзмітрыем Дзмітрыевым і Аляксандрам Зяньковічам. Тады Яне прысудзілі 13 сутак. Праз пару тыдняў пасля вызвалення яе зноў схапілі падчас працы і адправілі за краты ўжо на 15 сутак. Цяпер Яна на волі, і ёй нават атрымалася вызваліць «арыштаваную» 1 лістапада камеру. Паглядзіце на гэтыя фота і відэа. Яны павінны таксама стаць часткай нашай гісторыі і абвінавачвання.

