Чыноўнік Беларускай федэрацыі футбола звольніўся са словамі «Жыве Беларусь!»
Кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання Андрэй Чэпа сышоў з Дома футбола па ўласным жаданні.
Чэпа напісаў заяву еа звальненне паводле ўласнага жадання. Аб гэтым ён праінфармаваў калег праз рассылку па карпаратыўнай электроннай пошце, паведавляе «Трыбуна». Свой ліст ён завяршыў словамі «Жыве Беларусь!»
«Гэта быў вельмі цяжкі крок для мяне, але падрабязна каментаваць яго я пакуль не гатовы. Думаю, што трэба ўзяць паўзу і сабрацца з думкамі», — паведаміў Андрэй Чэпа «Нашай Ніве».
Ён узначаліў Дэпартамент судзейства ў маі 2019-га года.
У кастрычніка з Мінспорту была звольненая ягоная дачка Юлія Чэпа, якая заявіла потым, што ёй няёмка, «што наогул мела дачыненне да гэтай арганізацыі».