Чыноўнікі адказалі на зварот з нагоды затрымання пенсіянерак, якія чыталі кнігі

Чытанне павінна быць ўзгоднена з уладамі.

photo_2021_03_21_15_30_41.jpg

Чыноўнікі адказалі на зварот з нагоды затрымання пенсіянерак, якія чыталі беларускія кнігі ў электрычцы: чытанне кніг законна не заўсёды - часам яно «мае прыкметы, якія адносяцца да закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь». Тады такое чытанне павінна быць ўзгоднена з уладамі. Што з сябе ўяўляюць гэтыя «прыкметы», не ўдакладняецца.