Да акцыі Герасімені ў справе здаровага ладу жыцця масава далучаюцца спартсмены

Пра гэта піша «Свабода».

dsc_8086.jpg

«Больш за 100 спартсменаў далучыліся да акцыі #СборнаяЗОЖ, накіраванай на прыцягненне беларусаў да здаровага ладу жыцця», — паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 7 красавіка выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасьці (БФСС) Аляксандар Апейкін, інфармуе БелаПАН.
Агульнанацыянальную кампанію за здаровы лад жыцця БФСС пачаў 1 красавіка. У рамках ініцыятывы беларусам прапануецца адмовіцца ад ужывання акаголю і тытуню, а замест гэтага заняцца спортам і дзяліцца поспехамі ў сацсетках.
Паводле Апейкіна, залучаныя ў акцыю вядомыя спартсмены гатовыя праводзіць для ўсіх ахвотных трэнінгі, майстар-класы, унікальныя трэніроўкі, кансультацыі па здаровым ладзе жыцця.
Анонсы мерапрыемстваў БФСС публікуе на сваіх старонках у Facebook і Instagram. 4 красавіка адбылася анлайн-зарадка з баскетбалістам Мікітам Мешчараковым, фітнес-трэнерам Наталляй Наважылавай і ўладальніцай тытулу «Міс Беларусь — 2008», былой прэс-сакратаркай футбольнага клуба «Дынама» (Брэст) Вольгай Хіжынковай. На вечар 7 красавіка запланаваная трэніроўка з чэмпіёнам свету і Еўропы па тайскім боксе і кікбоксінгу Віталём Гурковым.
«Ужо тыдзень ідзе наша акцыя. Мы бачым вялікія вынікі, уцягванне з боку насельніцтва, станоўчую рэакцыю. Мы разумеем, што менавіта такога руху беларусам і не хапала», — адзначыў Апейкін.