Да актывістаў на Гомельшчыне ламіліся невядомыя
Пра гэта стала вядома з фэйсбука.
Вядомая актывістка Аліна Нагорная паведаміла ў фэйсбуку, што ў іх з Ігарам Случакам дом ломяцца міліцыянты.
Па словах Нагорнай, праз нейкі час невядомыя сышлі.
Раней актывісты паведамлялі, што на іх прыватным доме ў мястэчку Перасека, што на Гомельшчыне, вісіць бел-чырвона-белы сцяг, і яго некалькі разоў фатаграфавалі розныя службовыя асобы.