Эфір з міліцыянтам, які адмаўляўся адказваць на нязручныя пытанні, забаранілі публікаваць. Але яго ўсё роўна можна паслухаць
Эфір з кіраўніком прэс-службы гродзенскай міліцыі Яўгенам Дудко не будзе апублікаваны, паведаміла радыё s13. live ў сваім чаце. Дудко быў госцем праграмы Дзмітрыя Чэкана раніцай 2 лютага. Многія гродзенцы не маглі слухаць жывы эфір і прасілі радыёвядучага выкласці потым запіс. Але УУС забараніла гэта рабіць без тлумачэння прычын, паведамляе hrodna.life.
Адначасова эфір з Дудко слухалі каля 1500 карыстальнікаў, паведамілі Hrodna.life на радыё.
Падчас эфіру кіраўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудконе стаў адказваць на нязручныя пытанні, звязаныя з палітыкай.
Скрын з чата радыё S13. live
Адзін з чытачоў Hrodna.life захаваў эфір: ён запісваў яго на дыктафон і пасля перадаў у рэдакцыю. Запіс доўжыцца 54 хвіліны.
Што казаў Дудко?
У Instagram запісе радыёвядучага Дзмітрыя Чэкана гродзенцы да пачатку эфіру задалі прадстаўніку УУС больш за сотню пытанняў. Многія паўтараліся. Госць загадзя папярэдзіў, што не будзе адказваць на тыя, што звязаны з палітыкай. На многія іншыя не самыя зручныя пытанні Яўген Дудко адказваў проста: «Давай далей».
У ходзе эфіру, які заняў больш за гадзіну, Яўген Дудко па сутнасці адказаў прыблізна на 20 пытанняў.