Да саліста «Gods Tower» прыйшоў Следчы камітэт
На Уладзіслава Наважылава, верагодна, завялі крымінальную справу за абразлівы каментар у сацыяльных сетках.
![fd1d84c6_2f27_41b7_bc88_42c1f4dc16ea_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg fd1d84c6_2f27_41b7_bc88_42c1f4dc16ea_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/fd1d84c6_2f27_41b7_bc88_42c1f4dc16ea_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Да саліста «Gods Tower» Уладзіслава «Lesley Knife» Наважылава прыйшоў Следчы камітэт. У каментарах у сваім фэйсбуку ён расказаў, што да яго прыйшлі з-за абразлівага камэнтара ў сацсетках, перадае «Радыё Свабода».
У якім статусе знаходзіцца Наважылаў цяпер — невядома.
Увосень 2020 саліст культавага гомельскага метал-гурта «Gods Tower» разам з Аляксандрам Памідоравым прайшоў праз «суткі» за дваровы канцэрт на Ангарскай у Мінску.