ДАІ раіць кіроўцам улічваць складаныя ўмовы надвор'я
У Беларусі, паводле прагнозаў сіноптыкаў, у найбліжэйшыя дні чакаецца мокры снег, галалёдзіца, паніжэнне тэмпературы паветра, і УДАІ МУС раіць кіроўцам праяўляць увагу і асцярожнасць.
Варта выбіраць бяспечную хуткасць руху з улікам стану праезнай часткі і бачнасці ў напрамку руху, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў, асабліва на закругленнях дарог, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал руху.
ДАІ рэкамендуе адмовіцца ад здзяйснення абгонаў, быць вельмі ўважлівымі пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў. Не забываць прышпільвацца — усім, хто сядзіць у аўтамабілі.
Як паведамілі ва УДАІ МУС, за мінулыя суткі на дарогах краіны зарэгістравана 299 ДТЗ з матэрыяльным уронам. Здзейснена 17 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў, 19 атрымалі раненні.
За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення затрыманы 53 вадзіцелі. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху аштрафавана 1224 кіроўцы. 1204 пешаходы прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, з іх 581 за адсутнасць святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.
10 студзеня каля 08:40 хвілін 26-гадовы кіроўца ВАЗ 21310 на вуліцы Магістральнай ў Слуцку здзейсніў наезд на пешахода жанчыну, якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Жанчына 1954 года нараджэння ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.
Як адзначылі ва УДАІ, не ўсе вадзіцелі выбіраюць бяспечны стыль кіравання ў складаных умовах надвор'я, а часцяком проста ігнаруюць правілы, асабліва пры праездзе пераходаў. Так, у 2013 годзе адбылося 1817 наездаў на пешаходаў. Пры гэтым 1046 ДТЗ здзейснена ў выніку невыканання вадзіцелямі правілаў праезду пешаходных пераходаў.
Кіроўца, якi не даў перавагу ў руху пешаходу, які пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе, караецца штрафам на суму ад 130 тыс. да 650 тыс. рублёў, нагадалі ў УДАІ. За ўчыненне такога парушэння паўторна на працягу года штраф узрастае да 8 базавых велічынь.
Як паведамляў Тэлеграф, у панядзелак, 13 студзеня, у Беларусь пачнуць паступаць паветраныя масы арктычнага паходжання. У многіх раёнах выпадзе кароткачасовы снег. Месцамі завіруха. На дарогах галалёдзіца. Ноччу па паўднёвым усходзе моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра на працягу сутак ад -3°C да -9°C, ноччу па поўначы Беларусі пры праясненнях маразы ўзмоцняцца да -10…-12°C; у паўднёва-заходніх раёнах ноччу і днём каля 0°C.