Дакумэнтальная стужка «Залатое дно» працягвае набіраць прагляды

Фільм папулярнага блогера Сцяпана Пуцілы пра Лукашэнку і яго багацці сабраў больш за 6 млн праглядаў. Прэм’ера фільму адбылася 8 сакавіка.

putilo_870x400.jpg

Такім чынам, «Залатое дно» за першыя два тыдні ад прэм’еры глядзелі ў сярэднім звыш 460 тысяч чалавек штодня.
У фільме расказваюць пра шматлікія рэзідэнцыі Лукашэнкі — як афіцыйныя, гэтак і «падораныя» блізкімі бізнэсоўцамі. Таксама апісаны аўтапарк, якім ён карыстаецца, з машынамі за сотні тысячаў і нават мільёны долараў, у тым ліку і рэтра-аўтамабілі. Асобны фрагмэнт фільму тычыцца авіяпарку — некалькі самалётаў і гелікоптэр.