Далучыце ДНР і ЛНР да Саюзнай дзяржавы! Зварот «левапатрыётаў» да Пуціна і Лукашэнкі
Левапатрыятычныя сілы Беларусі заклікалі Аляксандра Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна прыняць у склад Саюзнай дзяржавы самаабвешчаныя ДНР і ЛНР.Ю паведамляе belapan.by
Адпаведны зварот падрыхтаваў каардынацыйны савет левапатрыятычных сіл Беларусі "Адзінства", паведамляе сайт "Мацярык".
Дадзены зварот падтрымалі ўдзельнікі вечарыны памяці Аляксандра Захарчанкі
(загінулы 31 жніўня кіраўнік ДНР. —
БелаПАН.), які прайшоў у Мінску. Пры гэтым не
ўдакладняецца, дзе праходзіла сустрэча і колькі чалавек узялі ў ёй удзел.
Сярод удзельнікаў сустрэчы былі прадстаўнік Інстытута краін СНД (расійскі аналітычны цэнтр, звязаны з расійскімі ўладамі. — БелаПАН.) Мікалай Сяргееў, старшыня рэспубліканскай рады "Руху за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць" Валерый Драко, сакратар каардынацыйнага савета левапатрыятычных сіл Беларусі "Адзінства" Генрых Сіманоўскі.
Кіраўнікі Беларусі і Расіі заклікаюць, "грунтуючыся на нормах міжнароднага права", забяспечыць прызнанне ДНР І ЛНР, а таксама ініцыяваць працэс далучэння самаабвешчаных рэспублік да Саюзнай дзяржавы.
"Гэты працэс павінен стаць каталізатарам далейшай інтэграцыі былых савецкіх рэспублік, што будзе спрыяць іх эканамічнаму развіццю і мірнаму суіснаванню, — гаворыцца ў звароце. — Гістарычны вопыт неаднаразова пацвярджаў: росквіт нашых народаў, перш за ўсё братніх усходнеславянскіх, — у іх адзінстве".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН