Данькову далі 8 гадоў з канфіскацыяй

Уладальнік Dankoff Club Юрый Данькоў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Такі прысуд абвешчаны 23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.



dc.jpg

2 снежня дзяржабвінаваўца папрасіў суд асудзіць бізнэсмэна да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. Праз тры дні яму прад'явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 171 Крымінальнага кодэкса (выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).
Данькаву інкрымінавана здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных сям'ю артыкуламі Крымінальнага кодэкса: ухіленне ў перыяд са студзеня 2007 па верасень 2012 г. ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры ў агульнай суме 918,1 млн. рублёў; арганізацыя і ўтрыманне ў 2011–2012 гадах службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў у забаўляльнай установе, што належыць яму, прытону для прастытуцыі, а таксама выкарыстанне прастытуцыі іншымі асобамі, звязанае з атрыманнем выгады маёмаснага характару; унясенне службовай асобай заведама непраўдзівых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, падробліванне дакументаў, а таксама складанне і выдача заведама фальшывых дакументаў з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці; падробліванне іншых афіцыйных дакументаў, якія даюць правы, у мэтах выкарыстання такіх дакументаў самім выканаўцам або іншымі асобамі, збыт такіх дакументаў, а таксама выкарыстанне заведама падложных дакументаў; дапамаганне ў фальсіфікацыі доказаў па грамадзянскай справе асобе, якая ўдзельнічае ў справе; уцягванне жанчын у прастытуцыю з мэтай наступнага атрымання выгады ад прастытуцыі; захоўванне з мэтай рэкламавання і рэкламаванне парнаграфічнага матэрыялу, а таксама публічная дэманстрацыя відэафільма парнаграфічнага зместу.
Суд над Даньковым пачаўся 18 верасня.
belapan.by