
Альбіну ўладкавалі на працу па дамове падраду, і яна
страціла не толькі магчымасць карыстацца льготамі і гарантыямі, але і права
атрымліваць дапамогу па доглядзе дзіцяці.
З гэтай праблемай жанчына пайшла на прыём да інспектара
Гомельскай вобласці Мікалая Рагашчука, сюжэт пра іх сустрэчу выйшаў у эфіры мясцовага
тэлеканала. Чыноўнік «пайшоў насустрач» і прапанаваў ёй кампенсаваць
дзяржаве грошы маленькімі часткамі: па 5% на працягу 20 месяцаў. Але не
вызваліў ад неабходнасці вяртаць грошы.
Памер дапамогі па доглядзе за першым дзіцем з 1 жніўня склаў
556 рублёў у месяц, але на выплаты ў поўным памеры могуць прэтэндаваць далёка
не ўсе бацькі. Напрыклад, толькі палову атрымаюць ІП і тыя, хто працуе па найме
больш за палову месячнай нормы працоўнага часу.
Паводле «Беларусь 4», «Е*рарадыё».