Дэмакраты — за байкот

5 сакавіка ў Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола прайшла канферэнцыя дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласці.



Удзел у ёй прынялі больш за сорак дэлегатаў, якія прадстаўлялі асноўныя апазіцыйныя палітычныя і грамадскія арганізацыі Магілёўскай вобласці, а таксама прадстаўнікі рэгіянальных кааліцый
дэмакратычных сіл.

5 сакавіка ў Магілёве ў грамадскім цэнтры “Кола прайшла канферэнцыя дэмакратычных сіл Магілёўскай вобласці.

Удзел у ёй прынялі больш за сорак дэлегатаў, якія прадстаўлялі асноўныя апазіцыйныя палітычныя і грамадскія арганізацыі Магілёўскай вобласці, а таксама прадстаўнікі рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сіл.

На канферэнцыі былі падведзены вынікі ўдзелу ў кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, абмеркаваны вопыт узаемадзеяння розных партый і арганізацый вобласці падчас выбарчай кампаніі. Таксама магілёўскія актывісты падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт сучаснай грамадска-палітычнай сітуацыі ў вобласці і краіне, вызначылі накірункі дзейнасці дэмакратычных сіл вобласці на бліжэйшы час.

Дэлегаты канферэнцыі большасцю галасоў выказаліся за актыўны байкот маючых адбыцца ў 2012 годзе парламенцкіх выбараў. Магілёўскія дэмакраты лічаць, што няма ніякага сэнсу прымаць удзел у так званых “выбарах, пакуль у краіне ёсць палітвязні і няма дэмакратычных зменаў у існуючым выбарчым заканадаўстве.

“Пакуль у турмах і пад следствам знаходзяцца кандыдаты ў прэзідэнты і дэмакратычныя актывісты, мы не маем маральнага права ўдзельнічаць у любых выбарчых кампаніях, — выказаў сваё меркаванне старшыня рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў.

Па выніках працы канферэнцыі была прынятая рэзалюцыя, у якой удзельнікі канферэнцыі звярнуліся да жыхароў Магілёўскай вобласці з прапановай далучыцца да працы па пабудове свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай Беларусі.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: