Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны выступіў у падтрымку Дашкевіча
Народны дэпутат Украіны, старшыня мастацкага аб'яднання "Апошняя барыкада" і прэзідэнт Цэнтра даследаванняў палітычных каштоўнасцяў Алесь Доній выступіў з відэазваротам у падтрымку беларускага палітвязня, лідара "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча. Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітзняволеных, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".
Народны дэпутат Украіны, старшыня мастацкага аб'яднання "Апошняя барыкада" і прэзідэнт Цэнтра даследаванняў палітычных каштоўнасцяў Алесь Доній выступіў з відэазваротам у падтрымку беларускага палітвязня, лідара "Маладога Фронту" Зміцера Дашкевіча.
Відэазварот быў зроблены ў межах інфармацыйнай кампаніі ў падтрымку беларускіх палітзняволеных, якую ва Украіне праводзіць міжнародная арганізацыя Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".
Для ўкраінскіх гледачоў у канцы роліка размешчаны адрас, на які Зміцеру Дашкевічу можна напісаць ліст.
Нагадаем, што першым удзельнікам кампаніі стаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны. У сваім звароце ён выказаў словы падтрымкі Андрэю Саннікаву, Зміцеру Дашкевічу, Зміцеру Бандарэнка і іншым беларускім палітвязням.
Відэа: http://www.youtube.com/watch?v=IASM49nfwKI&feature=youtu.be
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў