Дэпутату Мастоўскага райсавета Панасевічу няма чаго сказаць выбаршчыкам

Дэпутата Мастоўскага райсавета не захацеў расказваць чым ён займаўся апошнія 6 месяцаў.



1345705366_20100123_135455_314.jpg

Алег Пронскі, былы кандыдат ў дэпутаты Гродзенскага аблсавета на селетніх выбарах, запатрабаваў ад дэпутата Мастоўскага райсавета адчытацца аб яго дэпутацкай дзейнасьці за 6 месяцаў, на што дэпутат Панасевіч з Галубоўскай выбарчай акругі № 13 адказаў “з пытаннем аб справаздачы Вам неабходна звяртацца да дэпутата той выбарчай акругі, на тэрыторыі якой Вы пражываеце”.

Актывісты кампаніі “Грамадзянская Гарадзеншчына” інфармуюць жыхароў рэгіена аб тым, што яны маюць законнае права звяртацца да ўладаў і ва ўстановы з важнымі для іх праблемамі і пытаннямі, а прадстаўнікі грамадскіх арганізацый маюць законнае права патрабаваць ад дэпутатаў зрабіць справаздачу аб сваей дэпутацкай дзейнасці на карысьць рэгіену і выбаршчыкаў.

“Для нас важна, каб жыхары рэгіену былі грамадзянамі, а таксама мелі большы ўплыў на рашэнні ўладаў і мясцовую палітыку па тых пытаннях,якія іх закранаюць, і праблемах, якія іх хвалююць. Я — сябра грамадскага аб’яднання Рух “За Свабоду”, а кантроль мясцовай улады з’яўляецца адной з мэтаў Руху. Так званыя “народныя абраннікі” зараз проста адпісваюцца, бо не маюць чаго сказаць, бо нічога з моманту сакавіцкіх выбараў 2014 у Саветы яны не зрабілі”, — пракаментаваў адказ дэпутата адзін з ініцыятараў кампаніі Алег Пронскі.

У час выбараў улады не зарэгістравалі ў Мастоўскі райсавет ніводнага альтэрнатыўнага кандыдата ў дэпутаты, а зараз безальтэрнатыўна прызначаныя дэпутаты не вырашаюць праблем выбарцаў і пішуць адпіскі.

Masty.eu