Дыпмісіі ўшанавалі памяць ахвяраў выбуху ў мінскім метро
Выконваючыя абавязкі кіраўнікоў пасольстваў краін Еўрасаюза, ЗША і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ўсклалі кветкі да памятнага знаку каля станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску і
ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.
Цырымонія доўжылася каля пяці хвілін, дыпламаты ўстрымаліся ад каментароў і публічных заяў.
Выконваючыя абавязкі кіраўнікоў пасольстваў краін Еўрасаюза, ЗША і прадстаўніцтва ЕС у Беларусі ўсклалі кветкі да памятнага знаку каля станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.
Цырымонія доўжылася каля пяці хвілін, дыпламаты ўстрымаліся ад каментароў і публічных заяў.
Цяпер у Мінску ў пасольствах няма ніводнага амбасадара краін Еўрасаюза. Усе кіраўнікі пасольстваў пакінулі Беларусь напрыканцы лютага – пачатку сакавіка пасля дыпламатычнага канфлікту паміж
Мінскам і Брусэлем. Пасля лютаўскага рашэння Савета міністраў ЕС пашырыць візавыя і эканамічныя санкцыі супраць прыватных асоб і некаторых прадпрыемстваў Беларусі беларускія ўлады ў рэкамендавалі
кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешаку Шарэпку выехаць у свае краіны для кансультацый. На знак салідарнасці фактычна высланымі дыпламатамі з Беларусі з'ехалі ўсе
еўрапейскія паслы.
Фота БелаПАН