Для ўезду ў Вялікабрытанію беларусам патрэбная медстрахоўка

Вялікабрытанія змяніла парадак уезду ў краіну для грамадзянаў Беларусі. Калі раней, у выпадку неабходнасці, беларусаў у Вялікабрытаніі лячылі бясплатна, то зараз перад паездкай трэба аформіць медстрахоўку.



medicina.jpg

Пра гэта паведаміў 21 студзеня начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае БелТА.

У прыватнасці, у час знаходжання ў гэтай краіне беларускія грамадзяне абавязаны мець поліс медыцынскага страхавання, страхавую картку або іншы дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, сапраўднага на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што раней Вялікабрытанія не патрабавала ў грамадзян Беларусі поліс медыцынскага страхавання і аказвала ім неадкладную дапамогу на бязвыплатнай аснове па пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне медыцынскай навукі і аховы здароўя, заключанаму паміж урадам СССР і ўрадам Злучанага Каралеўства 17 лютага 1975 года.

Але зараз брытанскі бок у аднабаковым парадку выйшаў з гэтага пагаднення.