Для лагераў з нязгоднымі ўжо ўсё падрыхтавана? Ва ўсіх РУУС вядзецца база дадзеных пратэстоўцаў — BYPOL

BYPOL паведаміла, што ва ўсіх РУУС і РАУС арганізаваныя працоўныя месцы для ўводу інфармацыі ў базу «БЕСпорядки».

cfd40f1a_c6a5_4679_b6f2_bafd3278931e_tv_w1200_r1.webp

Ініцыятыва BYPOL паведаміла падрабязнасці стварэння адзінай інфармацыйнай сістэмы «БЕСпорядки», куды ўносяцца звесткі пра ўсіх затрыманых асоб падчас мірных пратэстаў у краіне. Ва ўсіх РУУС і РАУС ужо арганізаваныя працоўныя месцы для ўводу інфармацыі ў базу «БЕСпорядки». Як правіла, працоўныя месцы знаходзяцца ў аддзяленні інфармацыйнага забеспячэння.

Каб прадэманставаць, як працуе гэтая сістэма, у якасці прыкладу BYPOL паказала рапарт з Савецкага РУУС Мінска.

photo_2021_02_16_13_26_51.jpg


У прыватнасці, у рапарце гаворыцца, што для вядзення базы арганізаваныя 4 працоўныя месцы. У дзённы час, калі дастаўляецца затрыманы ў РУУС, інфармацыя пра яго з аддзела аховы правапарадку перадаецца супрацоўніку арганізацыйна-інспектарскага аддзела, што адказны за ўвод дадзеных у сістэму «БЕСпорядки», — ён і ўводзіць звесткі ў банк дадзеных.

«У непрацоўны час, а таксама ў выхадныя дні адказнай за ўвод дадзеных прызначаецца службовая асоба РУУС — як правіла, з ліку супрацоўнікаў аддзела аховы правапарадку і аддзела па грамадзянстве і міграцыі», таму што такія супрацоўнікі маюць досвед працы з базамі дадзеных. «Пры гэтым увод дадзеных ажыццяўляецца з працоўнага месца начальніка арганізацыйна-інспектарскага аддзела РУУС».

«У рапарце адзначана, што ў перыяд з 13 па 25 кастрычніка 2020 года ў АІС «БЕСпорядки» дададзеная інфармацыя пра 60 асоб. Акрамя таго, 18.10.2020 і 25.10.2020 у Савецкае РУУС г. Мінска для аказання дапамогі і ўводу дадзеных у АІС «БЕСпорядки» накіроўваліся супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтра МУС Р. Сяліцкі і С. Гецман».

Намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў раней ужо агучваў ідэю стварэння спецлагера для бестэрміновага адсялення пратэстоўцаў на базе калоніі №22 у Івацэвічах.

«У гэтай базе дадзеных, хто трапіў другі раз, той павінен там і застацца. Сказана: распрацаваць, зрабіць лагер, ну, не для ваеннапалонных, не для інтэрнаваных нават, а лагер для востракапытных, для адсялення, і паставіць калючы дрот па перыметры. Два памяшканні зрабіць: топка, паверх, каб кармілі, паверх, каб працавалі. І там іх трымаць, пакуль усё не супакоіцца», — казаў Карпянкоў сваім падначаленым.